Name |
Паштоўка. Гродна. Губернатарскі мост |
Author |
Госцеў А.П. |
Year of establishment |
1991 г. |
Place of establishment |
Рэспубліка Беларусь, г. Мінск |
Description
На паштоўцы змешчана чорна-белая выява брукаванай вуліцы, людзей, Губернатарскага моста, Швейцарскай даліны, Аляксандра-Неўскай царквы (помнік архітэктуры ХІХ ст., не захаваўся). Губернатарскі мост раней злучаў вул. Э.Ажэшкі ў Гродне з Дварцовай плошчай (суч. Плошча Тызенгаўза), на якой знаходзіўся Дом губернатара. Уверсе на паштоўцы напісана назва, на адваротным баку – тэкст на беларускай мове. Паштоўка з камплекту “Гродна на старых паштоўках”.
Intresting info
гісторыя Швейцарскай даліны (суч. гарадскі парк імя Ж.І.Жылібера) у Гродне пачалася з 18 ст., калі Антоній Тызенгаўз, падскарбій ВКЛ, стараста Гродзенскай каралеўскай эканоміі, вырашыў забудаваць Гарадніцу (на той час прыгарад Гродна). Быў пабудаваны палац, закладзены батанічны сад з прудам і аранжарэей, адчынены тэатр, корпус кадэтаў, купецкая кантора, школы акушэрства, бугалтэрыі і будаўніцтва.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча |