Name |
Кніга “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы. З эпісталярнай спадчыны (1964-1983)” |
Author |
Скобла М.,укладальнік |
Year of establishment |
2012 г. |
Place of establishment |
Беларусь-Польшча, Гродна-Вроцлаў |
Description
На вокладцы кнігі ўверсе змешчана выява фотаздымка паэткі Л.Геніюш у роднай хаце ў г. Зэльва Гродзенскай вобласці, выява штампа ў пашпарце Л.Геніюш “Без грамадзянста” (з якім паэтка пражыла да апошніх дзён свайго жыцця), назва кнігі. У гэты зборнік ўвайшлі 420 лістоў, 366 з якіх публікуюцца ўпершыню. У іх – своеасаблівы летапіс грамадска-культурнага жыцця Гарадзеншчыны 2-й паловы ХХ ст. Дваццаць чатыры старонкі займаюць фотаздымкі з архіва паэткі. 450 с.
Intresting info
ў кнізе - дароўны надпіс і аўтограф Міхася Скоблы, беларускага пісьменніка і журналіста, укладальніка, аўтара прадмовы і каментараў да кнігі “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”.
Дзякуючы М.Скоблу з друку выйшлі іншыя кнігі вядомай беларускай паэткі і пра яе: “Выбраныя творы” (Мн., 1997), “Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны 1945-1983г.” (Мн., 2005), “Асоба і час: Ларыса Геніюш” (Мн., 2010), “Збор твораў у 2 тамах”(Мн., 2010).
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча |