Name |
Кніга “Хадзі на мой голас” |
Author |
Бічэль Д. І. |
Year of establishment |
2008 г. |
Place of establishment |
Беларусь-Польшча, Гродна-Вроцлаў |
Description
“Хадзі на мой голас” – гэта кніга эсэ і ўспамінаў Д.Бічэль, беларускай паэтэсы, празаіка, грамадскага дзеяча. На вокладцы кнігі змешчана выява вясковай хаты на фоне дрэваў і кветак (з карціны Вікторыі Ільіной, гродзенскай мастачкі, дачкі Д.Бічэль), уверсе – імя і прозвішча аўтара, унізе – назва кнігі. Складаецца кніга з трох раздзелаў, у якіх аўтар распавядае пра сваё дзяцінства, школьныя гады, юнацтва, вучобу, пра стварэнне і працу ў Музеі М.Багдановіча ў Гродне, пра выдатных паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, сяброў (В.Быкава, А.Карпюка, А.Цяжкага, Л.Геніюш, З.Верас, А.Сыса, М. Багдановіча, Я.Брыля, Э.Ажэшка, Н.Арсеннневу, А.Ліпеня, С.Грыневіча і інш.). Фотаздымкі, змешчаныя ў кнізе, з прыватнага архіва аўтара. У кнізе 332 с.
Intresting info
Данута Бічэль стваральніца і першы дырэктар Музея М.Багдановіча ў Гродне. У 1985 г. быў распрацаваны тэматыка-экспазіцыйны план і вялося афармленне экспазіцыі літаратурнага аддзела “Максім Багдановіч – класік беларускай літаратуры і яго эпоха” (аўтар Д. Бічэль, мастакі А.Ступень, В.Кічко). 16 мая 1986 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё экспазіцыі літаратурнага аддзела. На гэты час ужо меўся дастатковы матэрыял аб сям’і Багдановічаў, аб літаратарах Гродзеншчыны і Беларусі. У 1992 г. Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей змог значна пашырыць плошчы літаратурнага аддзела. Распачаўся капітальны рамонт і перапланіроўка будынка, праектаванне новай экспазіцыі. Афармленне экспазіцыі і выраб экспазіцыйнай мэблі ўзяў на сябе Мінскі мастацка-афарміцельскі камбінат. Генеральнае рашэнне па афармленні музея зроблена А.Грачовым. Работы праводзіла група мастакоў пад кіраўніцтвам В.Пратасені, аўтар экспазіцыі Д.І.Бічэль-Загнетава. Была створана экспазіцыя (плошча 150 м²), якая складаецца з наступных залаў: “Партрэтная галерэя славутых людзей Беларусі”, “Гродзенскі перыяд жыцця сям’і Багдановічаў”, “Літаратурна-грамадскі рух на Беларусі ў другой палове 19 - пачатку 20 стагоддзяў” і чатырох мемарыяльных пакояў: кабінета бацькі, гасцёўні, пакоя маці, дзіцячага пакоя, а таксама аддзела “Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае”. Акрамя перапланіроўкі і рамонту памяшканняў, былі выкаваны элементы металічнага дэкору для экстэр’ера дома і прылягаючай тэрыторыі (мастак Ю.Мацко).
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |