Name |
Дзяржаўны крэдытны білет “Тры рублі” |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1905 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
зроблены зеленаватым колерам. Зверху, уздоўж банкнота надпіс: “ГОСУДАРСТВЕННЫЙ КРЕДИТНЫЙ БИЛЕТЪ”. Пад надпісам, з левага боку банкнота, намаляваны герб (двухгаловы арол з каронаю), над гербам напісаны серыйны нумар ГЪ 309167. Пад гэтымі запісамі, унізе банкнота, напісаны год “1905” (у паўкруглай рамачцы). На адваротным баку банкнота, пасярэдзіне, у коле намаляваны герб (двухгаловы арол з каронаю); з левага боку банкнота намалявана лічба “3”. З правага боку банкнота ў рамачцы наступныя запісы: “1. Размѣнъ государственныхъ кредитныхъ билетовъ на золотую монету обезпечивается всѣмъ достояніемъ государства. 2. Государственные кредитные билеты имѣютъ хожденіе во всей имперіи наравнѣ съ золотою монетою. 3. За поддѣлку кредитныхъ билетовъ виновные подвергаются лишенію всѣхъ и ссылкѣ въ каторжную работу”.
Intresting info
дзяржаўны банкнот быў выпушчаны ў час, калі Старэйшым Інспектарам Дзяржаўнага банка быў Аляксей Коншын. У 1906 г. ён кіраваў Пецярбургскай канторай Дзяржаўнага банка. У 1909 г. выконваў абавязкі кіраўніка Дзяржаўнага банка. З 1910-1914 гг. - кіраўнік Дзяржаўнага банка. Актыўна садзейнічаў развіццю крэдытавання пад хлеб. У яго кіраванне ў банку, для садзейнічання расійскаму хлебнаму экспарту, пачалі ствараць сетку ўласных збожжасховішчаў.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |