Name |
Паштоўка. Беларуская жняя. |
Author |
Выданне |
Year of establishment |
1918 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Мінск |
Description
На чорна-белай паштоўцы выява жанчыны, якая трымае ў руках снапок калосся.
Intresting info
у кожнай сялянскай беларускай гаспадарцы заўсёды імкнуліся раней пачаць жніво, каб жыта на палях не пераспявала. Казалі, няхай лепей жыта даспее ў снапах, чым пераспее ў каласах. Звычайна жалі жыта жанчыны і дзяўчаты, яны ж ўдзельнічалі ў шматлікіх жніўных абрадах. Да ўсходу сонца, на поле адпраўлялася маладзіца, пераважна тая, што нядаўна выйшла замуж, у суправаджэнні маладых дзяўчат. Там нажынала невялікі снапок жыта, абвівала наміткай або ручніком і падкідала яго ўверх на радасць дзяўчатам, якія спявалі і кружыліся ў карагодзе.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |