Name |
Канверт з адрасам “ст. Асіповічы ў маёнтак Вяззе” |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1895/05/08 |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
Канверт ад 8 мая 1895 г. з адрасам "Ст. Осиповичи в им. Вяззе". На канверце круглая пячатка паштовага вагона. У канверце быў ліст адрасаваны М. А. Багдановіч, якая ў той час адпачывала ў сваёй сястры Стэфаніды ў маёнтку Вяззе (Ігуменскі павет, Мінская губерня). Стэфа і Франц Секяржыцкія жылі ў вялікім драўляным доме, трымалі ўласную гаспадарку.
Intresting info
у 1895 г. у маёнтак на летні адпачынак да сястры прыехала Марыя Апанасаўна разам з малымі дзецьмі. Тут, на свежым паветры, на прыродзе, у вясковым асяроддзі дзеці маглі адпачыць і пачуць беларускую мову. Да канца адпачынку ў Вяззе маленькі Максім пачаў карыстацца беларускімі слоўкамі. Сёння ў Вяззе ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Максіма Багдановіча.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |