| Name |
Паштоўка. "Возера Свіцязь" |
| Author |
невядомы |
| Year of establishment |
20-я гг. ХХ ст. |
| Place of establishment |
|
Description
На паштоўцы выява возера Свіцязь, бераг якога пакрыты хмызняком, чаротам, асакой. На водамелі стаіць брычка, у якой сядзяць два чалавекі. Злева відаць дарога, кусты, некалькі маладых бярозак і частка берага, зарослага дробнымі маладымі дрэўкамі.
Intresting info
пра возера Свіцязь існуюць розныя легенды. Адна з іх распавядае, што раней на месцы возера было ўзвышша, на якім некалі стаяў горад. Заваёўнікі часта спрабавалі захапіць горад, але безвынікова. Аднойчы, падчас аднаго з такіх нападаў, усе мужчыны, што сталі бараніць горад, загінулі. Жанчыны, якія засталіся ўдовамі так плакалі, што са слёз утварылася цэлае возера. Так на месцы паселішча ўтварылася цэлае возера.
| Available on exposure |
так |
| Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |