| Name |
Паштоўка. Гродна. Handelsstrasse |
| Author |
невядомы |
| Year of establishment |
1900 г. |
| Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
Паштоўка адзінарная, з чорна-белай паперы. На паштоўцы бачна брукаваная вуліца Гродна. У канцы вуліцы, з левага боку віднеюцца вежы касцёла Брыгітак. З правага боку вуліцы, па тратуары, ідуць людзі. Бачны ліхтар. На правым верхнім светлым фоне паштоўкі зроблены надпіс "Handelsstrasse", у верхнім левым куце надпіс "GRODNO".
Intresting info
вуліца вядомая з другой паловы XVI ст. Мела назву Язерская (ці Азёрская), Скідзельская, Брыгіцкая, Кутузаўская, Купецкая. Вуліца з'яўлялася своеасаблівым ганлёвым цэнтрам, на працягу амаль усёй вуліцы размяшчаліся крамы і камерцыйныя ўстановы. На вуліцы жылі Эліза Ажэшка, Станіслаў Касцялкоўскі, Зоська Верас і іншыя выдатныя постаці гродзенскай даўніны.
| Available on exposure |
так |
| Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |