| Name |
фотаздымак. Тамара ў белай сукенцы |
| Author |
Рубінштэйн М. |
| Year of establishment |
1928 г. |
| Place of establishment |
г. Гродна |
Description
На фотаздымку выява светлавалосай дзяўчынкі Тамары, апранутай у белую сукеначку. На нагах сандалікі і белыя гольфы з узорам уверсе. Дзяўчынка стаіць на масіўным белым крэсе і сфатаграфавана ў поўны рост на фоне дэкарацый з лістотай. На адвароце ёсць кляймо фотамайстэрні і надпіс, які зрабіў нехта дарослы алоўкам.
Intresting info
адным з самых вядомых фатографаў у Гродне быў Мікалай Рубінштэйн. Яго “спецыяльнае атэлье мастацкіх партрэтаў”, як адзначана на паспарту, знаходзілася на вуліцы Саборнай (цяпер гэта вуліца Савецкая). Гэта адна з самых старых вуліц у гістарычным цэнтры горада Гродна. Вуліца мае вялікую гістарычную каштоўнасць. На сённяшні дзень, за невялікім выключэннем, захавалася амаль уся забудова XIX – пач. XX стст.
| Available on exposure |
так |
| Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |