Name |
Паштоўка. Гродна. Галоўны мост праз Нёман |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1905 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, Вільня-Гродна |
Description
Паштоўка адзінарная, з плотнай паперы, чорна-белая. На ніжнім правым вуглу паштоўкі чырвонай фарбай зроблены друкаваны надпіс “Grodno”. У правым ніжнім вуглу такім жа спосабам зроблены надпіс “Vue generale prise Niemen”. Ніжняе і верхняе светлае поле паштоўкі мае рукапісны запіс на нямецкай мове. На паштоўцы бачна, як на правым беразе Нёмана раскінулася гарадская забудова: жылыя дамы, вежы хрысціянскіх храмаў, дрэвы. Па мосце ідуць людзі. Па рацэ плыве доўгая драўляная лодка. На левым беразе Нёмана віднеюцца толькі стрэхі гарадской забудовы.
Intresting info
першы мост праз Нёман у Гродне быў пабудаваны ў 1503 г. Падчас адной з сярэднявечных войнаў драўляны мост у Гродне быў разбураны. Больш за тры стагоддзі ў Гродне не атрымоўвалася збудаваць вялікі мост праз Нёман. У 1875 г. пачаліся падрыхтоўчыя працы па будаўніцтву металічнага моста праз Нёман. Быў распрацаваны праект і пачаўся выраб канструкцый і элементаў металічнага моста. Мост пабудавалі да 1908 г. Мост быў металічным, у тры пралёты, даўжынёй 194,6 м. і шырынёй 22 м. Мост назвалі «Пятроўска-Нікалаеўскім».
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |