Name |
Фотаздымак. Жанчына з дзіцём |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
XIX ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Мінск |
Description
Фотаздымак чорна-белы, з залатым цісненнем-рамкай на паспарту. Знізу, крыху лявей на белым фоне надпіс "Фотография Н. Околова". На фотаздымку выява жанчыны сярэдняга ўзросту з дзіцём. Жанчына апранутая ў сукенку цёмнага колеру. Валасы сабраныя ззаду ў высокую прычоску. Дзіця мае кароткую стрыжку, валасы цёмнага колеру.
Intresting info
фотаздымак зроблены ў мінскай фотамайстэрні М. Акалова. Фотамайстэрня знаходзілася па вуліцы Падгорнай, у палацы графа Чапскага. Палац складаўся з двух высокіх паверхаў, з вежамі па кутах, накшталт старажытнага феадальнага замка, меў мудрагелістыя ўпрыгажэнні і “ўяўляў выгляд катэгарычны", як пісалі пра рэзідэнцыю Чапскага «Менскія губернскія ведамасці». Менавіта ў гэтым будынку і размяшчалася фотамайстэрня Н. Акалова.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |