Name |
Фотаздымак. Сямакін Іван Канстанцінавіч |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1896 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
Фотаздымак чорна-белы. На ніжнім светлым полі паспарту надпіс “Я. Арнсон Шавли”. На фотаздымку І. К. Сямакін, які ўяўляе сабою статнага мужчыну ў ваенным мундзіры. У яго высокі лоб, прамы нос, барада, прамыя, зачэсаныя назад валасы. На адваротным баку фотаздымка зроблены даравальны надпіс А. Я. Багдановічу, які быў добрым сябрам І. К. Сямакіна.
Intresting info
Іван Канстанцінавіч Сямакін з'яўляўся малодшым урачом гродзенскага лазарэта, надворным саветнікам і доктарам медыцыны. З 1895 г. жыў у Гродне. І. К. Сямакін лячыў маці паэта Максіма Багдановіча ад сухотаў. У час яе смерці быў побач. Па ўспамінах А. Я. Багдановіча, гэта быў высакародны і адукаваны чалавек.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |