Name |
Фотаздымак. Жыровічы ў манастырскім садзе |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
ІІ пал. ХХ ст. |
Place of establishment |
Беларусь |
Description
На пярэднім плане фотаздымка раскінуўся вадаём, на аддаленым беразе якога ходзяць людзі. Крыху далей бачны пасадкі манастырскага сада ў Жыровічах. За садам віднеюцца муры манастырскіх збудаванняў. Вёска Жыровічы, дзе знаходзіцца манастыр, вядома з XV ст. Паводле падання у 1470 г. мясцовыя пастухі знайшлі на грушы ікону Богамацеры. На гэтым месцы Я. Солтан і пабудаваў драўляную царкву. Пасля пажару 1561 г. Я. Солтан узвёў новую царкву. У 1613 г. тут быў заснаваны базылянскі манастыр.
Intresting info
Жыровічы вельмі любіла наведваць Л. Геніюш. Яна адпачывала душою, гуляючы і адчуваючы моцную энэргетыку гэтых намоленых стагоддзямі мясцінаў. Аб гэтым куточку пісала вершы: "Жыровічы, славутая мясціна, / Здаўна праложаны для нас дзядамі шлях. / Малітвы боль ў нялёгкую хвіліну /Мы на тваіх складаем алтарах".
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |