Name |
Паштоўка. Гродна. Замак Стэфана Баторыя |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
1980-я гг. |
Place of establishment |
Беларусь |
Description
На пярэднім плане фотаздымка раскінуўся шырокі Нёман, на якім бачна драўляная лодка, у якой сядзіць рыбак. Крыху далей, на высокім і стромкім беразе Нёмана відаць муры замка Стэфана Баторыя ў Гродне. Лявей можна пабачыць Сафійскі сабор, ці так званную былую Фару Вітаўта.
Intresting info
Стары замак з'яўляецца адзіным (за выключэннем размешчанага на суседнім пагорку Новага замка) захаваным каралеўскім замкам на землях Беларусі. Доўгі час замак быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх, і такім чынам адыгрываў важную ролю ў жыцці трох сучасных народаў: беларускага, літоўскага і польскага. У часы сярэднявечча гродзенскі Стары замак адыгрываў важную ролю у барацьбе ўсходнееўрапейскіх народаў супраць крыжацкай навалы.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |