Name |
Фотаздымак. Явароўскі Апалінарый Вікенцьевіч |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
ХІХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Ніжні Ноўгарад |
Description
Чорна-белы фотаздымак наклеены на цёмнае паспарту зеленаватага колеру. На ніжнім полі паспарту маецца адбітак залатога пяра. На адваротным баку фотаздымка маецца даравальны надпіс А. Я. Багдановічу. На фотаздымку профіль мужчыны поўнага целаскладу, з бародкай, высокім ілбом і залысінамі.
Intresting info
на фотаздымку зроблены надпіс на рускай мове: "Адаму Егоровичу Богдановичу на вечную память о Аполлинарии Викентьевиче Яворовском". Гэта з'яўляецца сведчаннем сяброўства і прыязнасці паміж гэтымі людзьмі. Кола сяброў і знаёмых А. Я. Багдановіча было вельмі шырокім, куды ўваходзіла інтэлегенцыя розных сфер дзейнасці: дактары, ваенныя, навукоўцы. На жаль, не вядома, кім з'яўляўся А. В. Явароўскі, які падараваў свой фотаздымак бацьку паэта М. Багдановіча.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |