Name |
Мікалай Ермаловіч. "Слова пра нашу пясьнярку" |
Author |
Ермаловіч М. |
Year of establishment |
1985 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Маладэчна |
Description
Артыкул гісторыка Мікалая Ермаловіча прымеркаваны да 75-годззя з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Машынапіс артыкула мае шматлікія аўтарскія праўкі і ўдакладненні ручкай. У канцы артыкула стаіць аўтограф М. Ермаловіча. Аўтар апісвае свае ўражанні ад паэзіі Л. Геніюш, цытатамі вершаў якой насычаны тэкст артыкула. У артыкуле ёсць радкі, якія надзвычай яскрава характарызуюць асобу Л. Геніюш як патрыёткі і як паэткі: "Яна была пясняркай спрадвечнай Беларусі, дух якой яна глыбока ўвабрала ў сябе і выявіла ў сваёй паэзіі. Пройдзенае народам было заўсёды для яе адным з найбольшых багаццяў, якое ні пры якіх абставінах нельга было ні кідаць, ні забываць".
Intresting info
гісторык Мікалай Ермаловіч быў блізкім сябрам Ларысы Геніюш, часта прыязжаў да яе з Маладэчна ў Зэльву, пераадольваючы звыш пяцісот кіламетраў. На адну дарогу ад Маладэчна да Зэльвы і назад ішоў дзень. Але гісторык звык пад перастук колаў працаваць, чытаць і нават пісаць, расклаўшы паперы на свабоднай лаўцы. Паводле прыблізных падлікаў, Ермаловіч правёў у электрычцы больш за два гады — 750 дзён, 18 000 гадзін.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча Музея М. Багдановіча |