Name |
Кніга "На чабары настоена" |
Author |
Геніюш Л. А. |
Year of establishment |
1982 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Мінск |
Description
Зборнік паэзіі “На чабары настоена" з’яўляецца другой прыжыццёвай кнігай паэткі Ларысы Геніюш. Кніга была ўкладзена з дапамогай Дануты Бічэль-Загнетавай, якая да яе напісала ўступнае слова: “Ларыса Геніюш стварае свае вершы, быццам прадзе дзівосны кужаль і тчэ на бабуліных кроснах узоры ў ромбікі з беларускіх патаемных слоў”.
Intresting info
у 1956 г. сям’я Геніюшаў вярнулася з ссылкі. Муж і жонка пасяліліся ў Зэльве. 27 гадоў зэльвенскага жыцця паэткі прайшлі пад наглядам КДБ. У 1979 г., пасля смерці мужа Янкі, Ларысе Геніюш прызначылі мізэрную пэнсію. Улады пазбавілі паэтку спакойнай старасці, не дазваляючы паехаць да сына, які рос у Беластоку сіратою пры жывых бацьках. Амаль дзесяць гадоў творчасць паэткі была пад забаронай. Аднак ня гледзячы на ўсе жыццёвыя цяжкасці і нягоды Ларыса Геніюш пісала вершы, у якіх адлюстровала ўсю жыццёвую праўду і боль. Сведчаннем таго і стаў зборнік “на чабары настоена”.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |