Name |
Пішучая машынка “Continental” |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
ХХ ст. |
Place of establishment |
Заходняя Еўропа |
Description
Машынка з чорнага металу, з дэталямі са сталі, якія засталіся бліскучымі. Клавіатура пакрыта белай эмаллю з металічнымі круглымі абадкамі. Літары чорныя. Яскравай асаблівасцю канструкцыі з'яўляецца размяшчэнне літарных рычагоў у выглядзе веера
Intresting info
пішучыя машынкі Continental вырабляліся на нямецкім прадпрыемстве Wanderer Werke, якое пачало працаваць у 1885 г. Першапачаткова кампанія займалася продажам і рамонтам, а потым і вытворчасцю ровараў і матацыклаў. Вытворчасць пішучых машынак прадпрыемства пачало ў 1904 г. Машынка, якая за ўсю гісторыю вытворчасці зведала нязначныя змены ў канструкцыі, вельмі паспяхова прадавалася некалькі дзесяцігоддзяў. Выпускалася з шрыфтамі ўсіх распаўсюджаных моў свету. Ужо ў 1934 г. кампанія стала самым буйным у Еўропе вытворцам офіснай тэхнікі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |