Name |
Ваза керамічная Ларысы Геніюш |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
ХХ ст. |
Place of establishment |
|
Description
Гліняная ваза, зеленаватага колеру, з выпуклымі бакамі мае вузкую падоўжаную шыйку, з пашыраным горлышкам. На вазе зроблена выява жытніх каласкоў.
Intresting info
Ларыса Геніюш вельмі любіла кветкі. У Зэльве, на невялікім участку зямлі перад хатай, яна вырошчвала шматлікія сарты кветак. Насенне кветак ёй дасылалі нават з-за мяжы. Сябры і знаёмыя, што прыязжалі да Ларысы Антонаўны ў Зэльву, ад'язжалі адтуль з вялікімі і прыгожымі букетамі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |