Name |
Бочачка без накрыўкі Ларысы Геніюш |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
|
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Мінск |
Description
Бочачка зроблена са светлай гліны, накрыўка адсутнічае. У такім посудзе маглі трымаць квас, малако, альбо іншыя напоі, а таксама саліць гуркі ці квасіць капусту. Гэты посуд належаў Ларысе Геніюш, якая была не толькі выдатнай паэткай, але і добрай гаспадыняй, цудоўна гатавала, вырошчвала кветкі.
Intresting info
кума Ларысы Геніюш, Ірына Тукальская пакінула такі ўспамін пра паэтку: "Любіла Ларыса Антонаўна сустракаць гасцей. Жылі ж яны небагата, але гаспадыня была вельмі ашчаднай і вынаходлівай. Сёе-тое вырошчвала на сваім невялікім агародзе, перапрацоўвала яго дары і любіла частаваць далікатэсамі са слоікаў".
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |