Name |
Фотаздымак. Дзяўчына |
Author |
Рубінштэйн М. |
Year of establishment |
1906 г. |
Place of establishment |
|
Description
На чорна-белым фотаздымку дзяўчына ў цёмнай сукенцы. Валасы зачасаныя назад. Сур'ёзны выраз твару. На светлым паспарту змешчана назва фотамайстэрні "Рубинштейн" і месца знаходжання "Гродно".
Intresting info
у 1890 г. у выданні “Жыццё ў свеце, доме і пры двары” размясцілі спецыяльныя правілы дарэння фатаграфічных картак. Паводле такіх правілаў сваю картку нельга прапаноўваць самому – яе дораць толькі пасля адпаведнай просьбы. Карткі вялікага памеру ці, наадварот, маленькага можна дарыць толькі блізкім людзям. Проста знаёмым дораць фотаздымкі звычайнага альбомнага памеру. Атрымаць фотаздымак сябра ці сяброўкі і не паслаць у адказ сваю – значыць застацца перад гэтым чалавекам у неаплатным даўгу. Нельга дарыць сваю картку ў касцюме “негліжэ” ці ў неахайным выглядзе. Маладая дзяўчына ніколі не можа дарыць сваю картку мужчыне, калі толькі ён не з’яўляецца яе жаніхом.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |