Name |
Фотаздымак. Дзяўчынка ў белай сукеначцы на саначках |
Author |
Хомул І. |
Year of establishment |
1932 г. |
Place of establishment |
Беларуская ССР, г. Гродна |
Description
На фотаздымку выява двухгадовай дзяўчынкі ў белай вопратцы і ў белай шапачцы. Ножкі ў цёмных мяккіх паўбоціках. Дзяўчынка сядзіць на санках. Фотаздымак зроблены на заснежаным беразе Нёмана.
Intresting info
інтэр’ер гродзенскіх фотамайстэрняў вызначаўся асаблівым густам. У памяшканнях фотамайстэрняў стаялі размаляваныя шырмы з выявамі розных краявідаў, архітэктурных ці паркавых ансамбляў, на фоне якіх здымаліся кліенты. Абавязкова была балюстрада з калонамі, камяні і дрэвы, зробленыя з пап’е-машэ. У павільёне была разнастайная мэбля: крэслы, столікі, тумбачкі, этажэркі, драўляныя лаўкі. Існаваў яшчэ адзін цёмны пакой-лабараторыя, дзе вырабляліся і апрацоўваліся ўжо знятыя пласцінкі. Пакойчык побач служыў для капіравання і друку здымкаў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |