Name |
Кніга. "Віцебская даўніна" |
Author |
Сапуноў А. |
Year of establishment |
1833 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Віцебск |
Description
Кніга на рускай мове складаецца з 668 старонак. Уяўляе сабою зборнік дакументаў па гісторыі Віцебшчыны XI-XIX стст., сабраных гісторыкам і краязнаўцам А. П. Сапуновым. Першы том, які выйшаў ў 1883 г., змяшчае дакументы выключна аб Віцебску: урыўкі з летапісаў, інвентары горада, дагаворы, граматы, прывілеі горада і віцебскіх князёў, Віцебскі летапіс М. Панцырнага і С. Аверкі, статыстычныя звесткі аб жыхарах горада, дакументы Траецкага Маркава манастыра, спісы віцебскіх ваяводаў і каштэлянаў, праваслаўных і ўніяцкіх епіскапаў, указы ўрада Расійскай Імперыі.
Intresting info
адметнасцю першага тома «Віцебскай даўніны» з’яўляецца вялікая колькасць уведзеных аўтарам у тэкст ілюстрацый - факсіміле асобных дакументаў, пячатак, гравіраваныя партрэты гістарычных асобаў і помнікаў архітэктуры, планы, карты, выкананыя ў колеры геральдычныя выявы і інш. Гэта сведчыць пра захопленнасць аўтара тэмай, аб комплексным падыходзе да яе асвятлення і аб непамерных друкарскіх выдатках, якія цалкам спусташалі кішэню аўтара. Фінансавую дапамогу на выданне тома Аляксей Сапуноў атрымаў ад сваёй цешчы Варвары Паўлаўны Валковіч, словы шчырай падзякі якой ён выказаў у прадмове да кнігі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |