Name |
Паштоўка. Зося з паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш” |
Author |
Карполь Т. |
Year of establishment |
1912 г. |
Place of establishment |
г. Кракаў |
Description
На каляровай паштоўцы выява Зосі, аднаго з персанажаў паэмы А. Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Дзяўчына, апранутая ў лёгкую і светлую сукенку, корміць у двары хатніх птушак: курэй, гусей, індыкоў. Унізе, над малюнкам паштоўкі змешчана цытата на польскай мове з паэмы. У перакладзе на беларускую мову ўрывак гучыць так: "А Зося ў лёгкім плацці з галавой адкрытай / Стаяла на двары, высока ўзняўшы сіта; / Каціўся да яе клубок курэй стракатых, / З другога боку - статак пеўнікаў чубатых".
Intresting info
адным з матываў паэмы “Пан Тадэвуш” з’яўляецца матыў кахання. Каханне Тадэвуша і Зосі развіваецца з пачатку твора, калі Тадэвуш заўважае маладую дзяўчыну. Тадэвуш распавядае свайму дзядзьку пра каханне да Зосі, а Зося са спачуваннем адхіляе Тадэвуша. Гэтая гісторыя кахання развіваецца на працягу ўсяго твора і цягнецца аж да заручынаў Тадэвуша і Зосі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |