Name |
Фотаздымак. Эліза Ажэшка |
Author |
Фотамайстэрня Садоўскага і Казлоўскага |
Year of establishment |
90-я гг. ХІХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
Фотаздымак польскамоўнай пісьменніцы Элізы Ажэшка мае светлае паспарту, на якім ёсць звесткі аб назве фотамайстэрні і яе месцазнаходжанне. Жанчына сфатаграфавана вышэй пояса, апранута ў цёмную сукенку. Валасы сабраныя і зачасаныя назад.
Intresting info
адным з самых вядомых гродзенскіх фотамайстараў быў Іван Іванавіч Садоўскі, які ў лютым 1865 г. заснаваў атэлье на вуліцы Купецкай. І.І.Садоўскі з’яўляецца аўтарам партрэтаў вядомых гарадзенцаў: сям’і Адама Багдановіча, Зоські Верас, Элізы Ажэшка. Менавіта ён прымаў удзел у падрыхтоўцы “Альбома касцюмаў Расіі” (1870-я гг.), у якім з 532 фотаздымкаў розных тыпаў мужчынскіх парадных касцюмаў розных рэгіёнаў 31 адзінка адносіцца да беларускай вопраткі.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзеншчына літаратурная |