Name |
Ліст Вадзіма да Сямёна Гарбачыка |
Author |
Багдановіч В. |
Year of establishment |
1907 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
Ліст Вадзіма Багдановіча да Сямёна Гарбачыка ў Коўна ад 7 ліпеня 1907 г. напісаны на невялікім прамавугольным аркушы паперы. Верагодна, адрасат быў сябрам ці прыяцелем Вадзіма. Па некаторых выразах у лісце зразумела, што яны вялі рэгулярную перапіску. Вадзім паведамляе аб пажары, падчас якога вырытоўвалі ад агню кнігі і некаторыя рэчы.
Intresting info
Вадзім Багдановіч (1890 - 1908 гг.) - старэйшы брат Максіма Багдановіча. Прымаў актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Ніжняга Ноўгарада ў часы рэвалюцыі 1905 - 1907 гг. Па ўспамінах А. Я. Багдановіча: "Вадзім не па гадах развіты і начытаны, валодаў несумненным і публіцыстычным, і аратарскім талентам, быў адразу падхоплены рэвалюцыйнай хваляй і з'яўляўся адным з арганізатараў і дзейсных членаў гімназічнага гуртка эсэраў". Вызначыўся і як публіцыст, аднак яго артыкулы, на жаль, не захаваліся.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |