Name |
Чарнільніца шкляная |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
пач. ХХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя |
Description
Чарнільніца зроблена з празрыстага бясколернага шкла, мае металічную здымную жоўтую накрыўку.
Intresting info
першымі вырабляць шкляныя чарнільніцы сталі англічане. Да гэтага чальнільніцы выраблялі са скуры, з рогу альбо металу. Англійскія шкларобы вынайшлі і такія чарнільніцы, якія не праліваліся, калі перакульваліся. Для гэтага краі склянкі загіналіся ўнутр і калі чарнільніца перакульвалася, то чарнілы траплялі ў глыбіню загіну і не маглі пралівацца. Рабілі і адмысловыя паходныя чарнільніцы – невялікія бутэлечкі з вузкім горлышкам, каб магло прайсці толькі гусінае пяро. Для багатых гараджан выдзімаліся шкляныя шары блакітнага колеру, з белымі палосамі, якія называлі «мячы ведзьмаў». Іх ставілі ля пад'ездаў дамоў: яны нібы засцерагалі ад хвароб. Здаралася, што гэтыя талісманы нечакана лопаліся са страшным шумам і палохалі мінакоў.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |