Name |
Кніга. “Жаночая гаспадарка ў горадзе і ў вёсцы" |
Author |
Марыя Ахаровіч-Манатава |
Year of establishment |
1913 г. |
Place of establishment |
г. Варшава |
Description
Кніга мае пераплёт суцэльны з кардону пераплёт, які абцягнуты тканінай цёмна-шэрага колеру. Вокладка без ілюстрацый. Блок з пераплётнай крышкай замацоўваецца ніткамі. Карашок закруглены. Фарзац выклеены з белай паперы, якая з-за даўнасці часу пажаўцела. На франтыспісе пагрудны фотаздымак аўтаркі кнігі. Тытульны ліст адзінарны, аднакаляровы. Тэкст тытульнага ліста ўзяты ў рамку. На адвароце тытульнага ліста эпіграф да кнігі. Кніга напісаная на польскай мове, утрымлівае шмат ілюсрацый і табліц.
Intresting info
кніга з'яўляецца сапраўднай энцыклапедыяй вядзення хатняй гаспадаркі і можа быць цікавай не толькі гісторыкам, што вывучаюць бытавую культуру, але і сучасным гаспадыням. У кнізе апісваюцца правілы вядзення хатняй гаспадаркі, як утрымліваць у чысціні кватэру і кухню і як правільна прыбіраць кватэру, раскрываюцца сакрэты рукадзельнай працы, як правільна мыць і захоўваць вопратку і бялізну, як трэба захоўваць прадукты харчавання. Цікавымі з'яўляюцца заўвагі аб адносінах жанчыны да службы, а таксама правілы ашчаджэння сямейнага бюджэта. Кніга акрамя бытавых парад для гаспадынь дае добрае ўяўленне аб штодзённым змесце жыцця ХХ ст.
Available on exposure |
не |
Collection |
Фондасховішча |