Name |
Рамка-паспарту |
Author |
невядомы |
Year of establishment |
кан. ХІХ ст. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Яраслаўль |
Description
Рамка прамавугольнай формы з паўкруглым верхам мае 2 слаі: адваротны бок з кардону рудаватага колеру і пярэдні бок зроблены з кардону, абцягнутага матэрыялам. Паміж гэтымі слаямі ўстаўлена шкло. У верхняй круглай частцы прымацавана кальцо, за якое можна падвешваць рамку. Ніжні правы вугал заліты сінім чарнілам. Уздоўж краёў рамкі наклеена ўзорчатая цясёмка. Узор складаецца з кружочкаў і лісточкаў, якія размешчаны ў форме хвалі.
Intresting info
гатая рамка раней належала паэту Максіму Багдановічу. У рамцы заўсёды быў фотаздымак яго матулі - Марыі Апанасаўны, якая была вельмі добрай і клапатлівай, дала дзецям цудоўнае выхаванне. На жаль, яна памерла ад хуткацечных сухотаў на дваццаць сёмым годзе жыцця. Вобраз матулі і мацярынства стане важнай складаючай у творчасці Максіма Багдановіча.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |