Name |
Фотаздымак. Марыя Ягораўна Багдановіч |
Author |
Ш. Ліхтэнберг |
Year of establishment |
1894 г. |
Place of establishment |
г. Адэса |
Description
Чорна-белы фотаздымак з выявай Марыі Ягораўны Багдановіч (? -- 1931 г.). Яна сфатаграфавана вышэй пояса, апранута ў сукенку цёмнага колеру, валасы гладка зачасаныя назад. У вобласці каўнерыка прышчэплена светлая брошка. На адваротным баку фотаздымка зроблены дароўны надпіс "Т.Г."
Intresting info
пасля смерці жонкі Адам Ягоравіч Багдановіч, бацька паэта Максіма Багдановіча, пажыў у Гродне літаральна некалькі тыдняў. У лістападзе 1896 г. ён быў пераведзены па службе ў Ніжні Ноўгарад. Там, у Расіі, Марыя Ягораўна, родная сястра Адама Ягоравіча, дапамагала брату выхоўваць асірацелых дзяцей. Менавіта яна замяніла дзецям маці, якая так рана памерла. Марыя Ягораўна была жанчынай вельмі добрай і чулай, з'яўлялася сапраўднай прыгажуняй і любіміцай у сям'і, валодала незвычайным пачуццём гумару. А ад сваёй бабулі Разаліі атрымала матэматычныя здольнасці.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |