Name |
Кніга. “Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў” |
Author |
Адам Ягоравіч Багдановіч |
Year of establishment |
1895 г. |
Place of establishment |
Расійская Імперыя, г. Гродна |
Description
Кніга ў мякім пераплёце, вокладка карычневатага колеру. Кніга ўключае 180 старонак. Тэкст на рускай мове. Выдадзена ў Губернскай тыпаграфіі, якая распачала сваю дзейнасць у 1820 г.
Intresting info
праца насычана фактычным матэрыялам з вобласці этнаграфіі і фальклору. Аўтар сабраў багаты матэрыял аб элементах фетышызму, анімізму, магіі і чараўніцтва ў вераваннях беларусаў у ХІХ ст. Кніга была станоўча ўспрынята тагачаснай навуковай крытыкай. Этнаграфічныя матэрыялы, якія ўвайшлі ў кнігу, сабраны, галоўным чынам, у цэнтральнай Беларусі – у паветах: Барысаўскім, Ігуменскім, Мінскім, Слуцкім і Навагрудскім Мінскай губерні, Сенненскім і Аршанскім - Магілёўскай і Лепельскім - Віцебскай губерні.
Available on exposure |
так |
Collection |
Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў |